Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, найбліжэйшымі суткамі, 19 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па заходняй палове дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы 0 — плюс 5°С, па паўночнай палове мінус 1–5°С;

днём ад плюс 4°С на поўначы да плюс 11°С на поўдні.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачнае надвор’е. 20 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, месцамі моцныя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с, уначы ва ўсходніх раёнах месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 1 — плюс 6°С, днём плюс 4–11°С.

21 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 2 — плюс 5°С,

днём плюс 3–9°С.

Заўтра ў Мінску воблачна з праясненнямі. Раніцай і днём невялікі дождж. Уначы слабыя туман, галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы каля 0°С, днём плюс 6–8°С.

20 кастрычніка ў сталіцы воблачна. Дождж. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні 6–11 м/с, уначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 2–4°С, днём плюс 6–8°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?