Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук заклікае іншых апазіцыйных прэтэндэнтаў не крытыкаваць адзін аднаго на цяперашнім этапе выбарчай кампаніі (збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў).

Аб гэтым ён заявіў 18 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Я прапаную накласці табу на крытыку адзін аднаго. Цяпер нам трэба працаваць з людзьмі, а не крытыкаваць адзін аднаго», — сказаў ён.

Раманчук паведаміў, што падтрымлівае кантакты практычна з усімі апазіцыйнымі прэтэндэнтамі. Паводле яго слоў, пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты прэтэндэнты павінны сесці за стол перамоў для выхаду на адзінага кандыдата ад апазіцыі. «Калі ўсе бакі адкрыта выкажуць свае пазіцыі па гэтым пытанні, то, мяркую, у нас ёсць шанцы выйсці на адзінага кандыдата», — заявіў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?