Вільня, 17 верасня 2009 года.

Вільня, 17 верасня 2009 года.

У сераду, 20 кастрычніка, Мінск з афіцыйным візітам наведае прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.

Плануецца, што перамовы Лукашэнкі і Грыбаўскайце пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Асноўнай іх тэмай стане развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Кіраўнікі дзяржаваў абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. Акрамя таго, мяркуецца, што па выніках перамоваў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, паведамляе сайт беларускага кіраўніка.

15 кастрычніка Лукашэнка ў інтэрв'ю газеце "Литовский курьер" адзначыў, што ўзаемадзеянне з Беларуссю ў эканамічнай сферы "можа прынесці велізарныя дывідэнды для эканомікі Літвы, для дабрабыту нашых літоўскіх сяброў".

"Яшчэ што вельмі важна: мы ж з любоўю да вас ставімся. Я многіх літоўцаў ведаю.

Для мяне што беларусы, што рускія, што літоўцы — адно і тое ж. Наш народ настолькі талерантны і інтэрнацыянальны, што літоўцам і жадаць іншага не трэба.

Мы гатовы да ўліку любых інтарэсаў", — сказаў беларускі прэзідэнт.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Літва могуць да канца года падпісаць пагадненне аб узаемных паездках жыхароў прыгранічных тэрыторый. Паводле яго слоў, Беларусь са свайго боку гатова да падпісання гэтага пагаднення, цяпер — крок за літоўскім бокам. "Мы свой шлях прайшлі. Больш за тое, мы прынялі варыянт Літвы. Вось як літоўцы прапанавалі, так мы і прынялі гэты дагавор. Якія пытанні да нас? Як толькі вы будзеце гатовы, мы падпішам дакумент", — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі наведваў Літву з афіцыйнымі візітамі ў 1995 і 2009 гадах. У верасні мінулага года падчас візіту ў Вільнюс Лукашэнка запрасіў Грыбаўскайце наведаць Беларусь з візітам у адказ, дадае БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?