Сябры Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне шэсця і мітынгу ў гонар дня памяці Дзядоў. Запланавана, што мемарыяльныя мерапрыемствы адбудуцца ў нядзелю 31 кастрычніка.

Збор удзельнікаў шэсця, а 10.30 каля будынка Гадзіннікавага заводу непадалёк ад ст. метро «Парк Чалюскінцаў».

11.00 — пачатак шэсця, якое пройдзе па праспекце Незалежнасці — вул. К. Каліноўскага — Сядых — Карбышава — Гамарніка — Мірашнічэнкі.

14.00 — пачатак мемарыяльнага мітынгу на тэрыторыі Народнага мемарыяла ў Курапатах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?