Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
У параўнанні з выбарамі-2006 колькасць участкаў вырасла на 3. Па адным выбарчым участку будзе працаваць у 28 краінах, па два - у Нямеччынеі, Кітаі, ЗША і Латвіі, па чатыры - на тэрыторыі Польшчы і Расіі.
Прагаласаваць за мяжой змогуць усе грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі замежных дзяржаў на момант прэзідэнцкіх выбараў.
Арганізацыя і правядзенне галасавання будзе ўскладзена на кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных місій і консульстваў, якія знаходзяцца за мяжой.