Пераможцу абвесцяць 23 кастрычніка ў суботу.

Фатограф Андрэй Лянкевіч трапіў у дзясятку фіналістаў фестываля Vilnius Photo Circle 2010. На фэст ён прадставіў праект «Беларусы ў Польшчы». Гэта серыя партрэтаў нашых суайчыннікаў, што жывуць у Польшчы, зробленая ў часе стыпендыі ад Narodowe Centrum Kultury. Фестываль прэс-фатаграфіі ладзіцца ў чацвёрты раз.

Vilnius Photo Circle 2010 пройдзе 23-24 кастрычніка ў гатэлі Crowne Plaza Vilnius (вул. Чурлёніса, 84).

Нагадаем, што ў верасні Андрэя Лянкевіча адзначылі на іншым літоўскім фестывалі — Kaunas Photo STAR. На ім былі прадстаўленыя працы фатографа з серыі «Беларускае Паганства», якая ўвасобілася ў нядаўна выдадзенай кнізе «Паганства». У пачатку кастрычніка яна была прэзентаваная ў Аўстрыі. На чарзе прэзентацыі ў Мінску і Берліне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?