Апэратар газатранспартнай сыстэмы Ўкраіны, дзяржкампанія «Укртрансгаз» абмяркоўвае зь «Белтрансгазам» магчымасьць захоўваньня прыроднага газу для беларускіх спажыўцоў ва ўкраінскіх сховішчах, гаворыцца ў паведамленьні ўкраінскай кампаніі.

«Укртрансгаз», які ўваходзіць у дзяржголдынг «Нафтагаз», не раскрывае дэталяў магчымай угоды. Кіеў заявіў, што ўжо назапасіў у сховішчах больш за 25 мільярдаў кубамэтраў газу, што гарантуе газазабесьпячэньне і экспанрт.

Паводле паедамленьня «Укртрансгазу», зь «Белтрансгазам» падпісанае, у прыватнасьці, пагадненьне пра ўзаемадзеяеньне дыспэтчарскіх службаў кіраваньня магістральнымі газаправодамі «Львоўтрансгаз» і «Белтрансгаз» пры эксплюатацыі магістральных газаправодаў Таржок-Даліна й Івацэвічы-Даліна.

Украіна мае 13 падземных сховішчаў газу агульнай магутнасьцю 32,3 мільярда кубамэтраў. Па зьвестках украінскага боку, «Белтрансгаз» мае два падземныя сховішчы з магчымасьцямі захоўваньня каля 1 мільярда кубамэтраў, перадае Reuters.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?