Цэнтрвыбаркам выкарыстоўвае розныя падыходы да прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта.Пра гэта заявіў адзін з каардынатараў кампаніі «За справядлівыя выбары» лідар Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін 19 кастрычніка на
Палітык нагадаў, што 14 кастрычніка Цэнтрвыбаркам вынес папярэджанне ініцыятыўнай групе лідара кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева.
«Аднак да нас ідуць звароты грамадзян, якія ўказваюць на парушэнні заканадаўства з боку ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі», — сказаў ён.
У прыватнасці, паведаміў Калякін, 6 кастрычніка ў Магілёве на пляцоўцы перад абласным
Палітык паведаміў таксама пра факты ўдзелу адміністрацый розных устаноў у зборы подпісаў. У прыватнасці, 4 і 5 кастрычніка ў галоўным корпусе Беларускага ўніверсітэта транспарту ў Гомелі подпісы сярод студэнтаў збірала асабіста прарэктар па выхаваўчай працы Галіна Чаянкова.
Калякін зазначыў, што паведамленні пра парушэнні «паступаюць з розных рэгіёнаў, што сведчыць пра іх маштабны характар».
Палітык паведаміў, што цэнтральны камітэт партыі «Справядлівы свет» ужо накіраваў у Цэнтрвыбаркам заяву з просьбай прыняць меры ў дачыненні да парушальнікаў палажэнняў Выбарчага кодэкса.