У камісіях па выбарах прэзыдэнта паводле стану на 18 кастрычніка акрэдытавана больш за 267 назіральнікаў, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.

Больш за ўсё назіральнікаў вылучылі грамадзкія аб’яднаньні — 149. Найбольш актыўна вылучаюць назіральнікаў «Белая Русь» — 36 чалавек, Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі — 26, Беларускі саюз жанчын — 23.

Грамадзяне шляхам збору подпісаў вылучылі 66 назіральнікаў, працоўныя калектывы — 29.

Палітычныя партыі вылучылі 23 назіральнікаў, у тым ліку Камуністычная партыя Беларусі — 19, Аб’яднаная грамадзянская партыя — двух, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада і Рэспубліканская партыя — па адным.

Гэтыя назіральнікі акрэдытаваныя пры тэрытарыяльных камісіях. Вылучэньне назіральнікаў у выбарчыя камісіі працягваецца.

Цяпер праходзіць вылучэньне прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. Поўнасьцю яны будуць утвораныя за 45 дзён да выбараў — не пазьней як 3 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?