Лукашэнка Грыбаўскайце: Нам трэба думаць, як забяспечыць сваю незалежнасць
І паабяцаў ёй, што выбары пройдуць не горш, чым папярэднія.
І паабяцаў ёй, што выбары пройдуць не горш, чым папярэднія.
«Беларусь імкнецца да таго, каб пасля выбараў ніхто пальцам на нас не паказваў. Дзейнаму прэзідэнту гэта зусім не трэба», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на
Беларусі, падкрэсліў Лукашэнка, неабходна, каб «гэтыя выбары прайшлі не горш чым папярэднія». «Хаця не ведаю, якія прэтэнзіі могуць быць да тых», — дадаў ён. «Наша прамая зацікаўленасць у тым, каб зарэгістравалі ўсіх кандыдатаў», — заявіў прэзідэнт.
Як паведаміла Даля Грыбаўскайце, у ходзе перамоў Аляксандр Лукашэнка паабяцаў ёй, што будуць зарэгістраваныя ўсе кандыдаты, і што на выбарах будуць прысутнічаць назіральнікі.
«Пасля выбараў мы спадзяемся, што Беларусь стане больш адкрытай і будзе абараняць правы чалавека. Літва, як і Еўрасаюз, з надзеяй глядзіць на Беларусь і новыя выбары. Еўропа гатова прызнаць адкрытасць выбараў, калі вы зможаце гэта прадэманстраваць», — сказала прэзідэнт Літвы.
«На працягу 10 гадоў, — адзначыла Грыбаўскайце, — Еўропа нібыта пабудавала кітайскую сцяну паміж сабой і Беларуссю, а яе не павінна быць. Толькі супрацоўніцтва прынясе карысць як Еўропе, так і Беларусі».
Паводле слоў літоўскага прэзідэнта, яе сённяшні візіт сведчыць аб тым, што Літва пачала і ўмацоўвае дыялог з Беларуссю». «Мы не можам штосьці насільна прапаноўваць Беларусі, але мы адкрытыя да дыялогу», — сказала Грыбаўскайце.
У адказ на гэта Лукашэнка адзначыў: «Мы любую дапамогу гатовы прыняць ад літоўскай дзяржавы і прэзідэнта, натуральна, з улікам нашых інтарэсаў».
Беларускі кіраўнік выказаў упэўненасць у тым, што пасля прэзідэнцкіх выбараў інтэнсіфікуюцца адносіны Беларусі як з Літвой, так і з ЕС.
* * *
Аляксандр Лукашэнка прапануе Літве развіваць супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі і Літвы добрыя перспектывы супрацоўніцтва, асабліва ў сферы энергетыкі.
«Мы знаходзімся ў неспрыяльных умовах, і нам трэба думаць аб тым, як забяспечыць сваю незалежнасць», — сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт Беларусі лічыць, што многае можна вырашыць, дамовіўшыся з балтыйскімі краінамі. «Нам хацелася б, каб мы дамовіліся з Літвой. Мы адкрыты для перагавораў», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што плануе абмеркаваць са сваёй літоўскай калегай цэлы спектр пытанняў, якія назбіраліся і патрабуюць вырашэння. Што датычыцца палітычнага супрацоўніцтва, то ён мае намер закрануць пытанні ўзаемадзеяння ў рамках еўрапейскай ініцыятывы «Усходняе партнёрства», пачуць меркаванне сваёй калегі, у якім напрамку будзе развівацца гэта супрацоўніцтва або яно «застанецца ў замарожаным стане». «Вы член Еўрасаюза, гэта накладае адбітак на нашу сустрэчу. Думаю, вы парэкамендуеце якія‑небудзь напрамкі дзейнасці», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Далі Грыбаўскайце.
***
На 12.00 запланаваная сустрэча Грыбаўскайце з Аляксандрам Лукашэнкам. Перамовы прэзідэнтаў пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Асноўнай іх тэмай будзе эканоміка.
Беларусь хоча збудаваць тэрмінал для атрымання звадкаванага газу ў Клайпедзе. Акрамя таго, Мінск шукае найтаннейшы і самы надзейны шлях для транзіту венесуэльскай нафты.Блізкасць цяперашняга кіраўніцтва Украіны з Крамлём стварае патэнцыйныя небяспекі для праекта. Літоўскі кірунак у гэтым сэнсе надзейнейшы. Але з Адэсы ў Беларусь вядзе нафтаправод. Тады як з Клайпеды сыравіну прыйшлося б вазіць чыгункай.
Як мяркуецца, Лукашэнка й Грыбаўскайце абмяркуюць таксама патэнцыял супрацы краін у межах ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства».
Яркім момантам візіту стане падпісанне гістарычнага пагаднення аб спрошчаным пераходзе мяжы жыхарамі памежжа. З гэтага пагаднення можа пачацца шлях да адмены візаў і свабоднага руху беларускіх грамадзянаў праз мяжу між Ашмяной і Вільняй, якой да Сталіна ніколі ў гісторыі не існавала.
Нагадаем, што Вільня ляжыць бліжэй ад беларускай сталіцы, чым любы з абласных гарадоў Беларусі.
Беларусы і літоўцы злучаныя
Нягледзячы на значнасць эканамічнага парадку дня, візіт мае і яскравую палітычную афарбоўку. «Прэзідэнты таксама абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня», паведаміла
Візіт адбываецца ў часе гарачага канфлікту між Беларуссю і Расіяй і перад прэзідэнцкімі выбарамі, на якіх выклік Лукашэнку кідаюць прарасійскія кандыдаты.
«На фонеГэта можна расцэньваць як той факт, што Еўрасаюз спыніў сваё маўчанне наконт гэтай вайны і ўмешваецца ў яе. Прычым на баку Беларусі», — зазначыў для агенцтва БелаПАН палітолаг Валер Карбалевіч.беларуска-расійскай інфармацыйнай вайны кіраўнік адной з дзяржаў ЕС прыязджае ў Беларусь і працягвае Беларусі руку.
Адначасова візіт успрымаецца як падтрымка Аляксандра Лукашэнкі перад прэзідэнцкімі выбарамі. У той жа час
чакаецца, што Грыбаўскайце будзе настойліва заклікаць Беларусь перайсці ад аўтарытарызму да дэмакратыіі правесці выбары такім чынам, каб краіны ЕС маглі іх прызнаць свабоднымі і справядлівымі. Але сама Грыбаўскайце не мае планаў сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Гэтая задача ўскладзеная на чыноўніка ніжэйшага рангу — міністра замежных спраў Літвы Аўдронюса Ажубаліса.
Напярэдадні візіту Міністэрства замежных спраў Літвы паведаміла, што літоўская дэлегацыя мае намер заклікаць беларускі бок «заняць больш адкрытую пазіцыю ў адносінах да Еўропы і праводзіць адпаведныя рэформы».
«Літоўскі бок зверне ўвагу на той факт, што далейшае збліжэнне Беларусі з Еўропай будзе залежаць і ад намаганняў Беларусі ў правядзенні прэзідэнцкіх выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі», — зазначаецца ў паведамленні МЗС.
Каментары