Як паказвае даследаванне, самымі агрэсіўнымі кіроўцамі ў Вялікабрытаніі з’яўляюцца ўладальнікі аўтамабіляў BMW.

Больш за палову апытаных аўтамабілістаў паведамілі, што назіралі нахабныя паводзіны баварскіх машын на дарозе.

У апытанні ўдзельнічалі больш за тры тысячы кіроўцаў. Першае месца сярод агрэсіўных аўтамабілістаў займаюць ўладальнікі BMW, другое месца — мінівэнаў, трэцяе — кіроўцы Audi.

Цікава, што 17% удзельнікаў даследавання паведамілі, што падвяргаліся грубасці на дарозе цягам апошняга тыдня. 23% апытаных расказалі, што ім даводзілася разбірацца кулакамі з раз’юшанымі кіроўцамі, што выходзілі з аўтамабіляў. Кожны дзясяты рэспандэнт трапляў у ДТЗ праз нахабства іншых удзельнікаў дарожнага руху. 90% брытанскіх кіроўцаў сустракаюць агрэсіўнага аўтамабіліста хоць бы адзін раз за гадзіну руху.

Спіс машын, кіроўцы якіх часцей за ўсё дэманструюць нахабства на дарогах Вялікабрытаніі:

1. BMW.

2. Мінівэны.

3. Audi.

4. Ford.

5. Land Rover.

6. Грузавыя аўтамабілі.

7. Opel (Vauxhall).

8. Range Rover.

9. Volkswagen.

10. Mercedes.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?