Акцыю пад такім лозунгам зладзілі 19 кастрычніка актывісткі украінскага жаночага руху Femen. Яны слаўныя тым, што з дапамогай уласнае галізны прыцягваюць увагу грамадства да важных тэмаў. Прычым робяць гэта ў публічных месцах. Выходзіць часам двухсэнсоўна.

Гэтым разам дзве напаўаголеныя дзяўчыны з плакатамі «Мадэль, не йдзі ў бардэль» і «Подыюм — мясная лаўка» вырваліся на той самы подыюм падчас Украінскага тыдня моды. Пасля дэфіле ахова праводзіла актывістак да гардэроба ды прасачыла, каб яны апрануліся і сышлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?