Днём 20 кастрычніка барысаўскі БАТЭ прыляцеў у Кішынёў на матч групавога турніру Лігі Еўропы з ціраспальскім «Шэрыфам».

Палёт быў выкананы чартэрным рэйсам «Боінгам-737». Самалёт прызямліўся ў аэрапорце Кішынёва ў 12:50. Каманду сустракалі малдоўскія журналісты, а таксама некалькі заўзятараў БАТЭ.

У сталіцы Малдовы цяпер +14.

Каманда пасялілася ў гатэлі «Зімбру». Матч 3-га тура групавога турніру Лігі Еўропы «Шэрыф» — БАТЭ пройдзе 21 кастрычніка ў Ціраспалі. Пачатак у 22:05. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал «Лад».

Пасля 2-х тураў становішча ў нашай групе наступнае: БАТЭ — 4, Шэрыф, AZ — 3, Дынама Кіеў — 1.

У чацвер у Алкмары таксама згуляюць AZ і «Дынама» Кіеў.

Сёння ў Ціраспалі, а 18-й пройдзе трэніроўка каманды, а 19:30 прэс-канферэнцыя галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?