Кіраўніком Microsoft у Беларусі стаў Міхаіл Маханёк.

Доктар тэхнічных навук, прафесар Міхаіл Маханёк раней працаваў у Cisco Systems, дзе займаў пазіцыю менеджара па развіцці бізнэсу ў краінах СНД. Таксама ён быў генеральным дырэктарам Нацыянальнага цэнтра інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій.

Прадстаўніцтва Microsoft у Беларусі адкрыта 2 лютага 2010, з рэгістрацыяй ЗТАА «Майкрасофт Софтвер Бел». Афіцыйным прадстаўніком Microsoft у Беларусі цяпер выступае Васіль Карпіцкі. Некалькі гадоў інтарэсы Microsoft у Беларусі абаранялі менеджары з Украіны. А першым вылучаным супрацоўнікам Microsoft у Беларусі быў Андрэй Баюшчанка, прызначаны яшчэ ў 2006 годзе менеджарам па развіцці партнёрскай сеткі.

***

Заснаваная ў 1975 годзе карпарацыя Microsoft з’яўляецца сусветным лідарам у вытворчасці праграмнага забяспечання, прадстаўленні паслуг і распрацоўцы інтэрнэт-тэхналогій для персанальных кампутараў і сервераў. У снежні 2005 пачаў ажыццяўляцца афіцыйны продаж прадуктаў Microsoft у Беларусі.

Аснову бізнэсу Microsoft у Беларусі складаюць продажы праграмнага забяспечання. Большая частка продажаў у краіне прыпадае на аперацыйныя сістэмы, пакет Microsoft Office System і серверныя рашэнні. Згодна са статыстыкай найбольш высокі рост дэманструюць продажы серверных прадуктаў і ліцэнзій на ПЗ для карпаратыўнага сектара. Цэнавая палітыка карпарацыі Microsoft у Беларусі такая ж, як і ва ўсіх краінах СНД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?