Расія павінна разумець, што Беларусь з’яўляецца незалежнай дзяржавай, і будаваць адносіны зыходзячы з гэтага, заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў перамоў з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце ў Мінску.

На пытанне, ці не з’яўляецца інтэнсіфікацыя кантактаў з Літвой і ЕС вынікам націску з боку Расіі, прэзідэнт Беларусі адказаў: «Мы не вельмі падобныя на людзей, якім можна штосьці дыктаваць з боку суседзяў. Тое, што ў нас ідзе інфармацыйная сварка, і асобныя кіраўнікі ў Расіі пачынаюць даваць ацэнкі, — гэта іх праблема. Мы ў гэтым не ўдзельнічаем».

Паводле слоў Лукашэнкі, ён катэгарычна забараніў беларускім чыноўнікам даваць нейкія публічныя ацэнкі таму, што адбываецца. «Бо нас гэта не хвалюе», — растлумачыў ён.

«Але гэтая спрэчка дробная наклала свой адбітак на некаторыя праекты, — працягнуў прэзідэнт. — Ну, Бог з імі! Не Расія, дык хтосьці іншы, Літва тая ж, прыйдзе інвеставаць у тыя праекты, куды не хацела інвеставаць Расія».

У той жа час Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларуска-расійскія адносіны з часам нармалізуюцца. «Усё пройдзе», — перакананы кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?