Сыходзячы з таго, як заўзята зьнішчаецца ў Беларусі ўсё беларускае і найперш мова, можна сказаць, што абаронцам мовы й культуры прыходзіцца весьці сапраўдную нацыянальна-вызвольную вайну.

Ня мае значэньня, што акупант у нас свой па крыві. Нічога не мяняе, што вайна гэта халодная, а не гарачая.

На вайне свае прыярытэты і свая мараль. Тут галоўны прыярытэт – гэта Радзіма. Усё астатняе – каханьне, адукацыя, кар’ера, сям’я і г.д. – адсоўваецца на заднія пляны. Гэта зразумела, бо без сваёй культуры ўсё развальвацца і сыплецца, гніе і сьмярдзіць. Вось як пісаў аб прыярытэце Радзімы М.Лермантаў (і падобных твораў безьліч у паэзіі і літаратуры) у вершы «Уцякач»:

Гарун бежал быстрее лани,

Быстрей чем заяц от орла.

Бежал он в страхе с поля брани,

Где кровь черкесская текла.

Пакінуўшы поле бітвы, Гарун прыбег да сябра Сэліма, які канаў ад ранаў, але той пракляў яго, калі даведаўся аб дэзэртэрстве Гаруна. Гарун накіраваўся ў аул, дзе жыла ягоная каханая, але пачуў песьню каханай аб юнаку-джыгіце, які змагаецца за веру прарока. Не наважыўся паказацца ёй на вочы. Нарэшце ён у адчаі кінуўся да маці, але і тая пракляла яго – «ты раб и трус и мне не сын».

А што мы бачым у Беларусі? У нас сотні маладзёнаў бягуць з поля бітвы, зь Беларусі, толькі дзеля таго, што іх выдалілі з навучальных установаў і іх адукацыя часова прыпынілася! Выходзіць, што адукацыя для іх важнейшая за Радзіму. А яны ж трэба Беларусі цяпер! Зразумела, што большасьць зь іх пакідаюць Беларусь назаўсёды, бо ўлада абвясьціць іхныя замежныя дыплёмы несапраўднымі...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?