Мост цераз раку Шчару на выезьдзе ў бок Баранавічаў абваліўся ў канцы працоўнага дня. У вадзе апынуліся два рабочыя, якія там працавалі. Акрамя таго, што вымаклі ў халоднай вадзе, яны атрымалі пераломы ды іншыя траўмы.

Паводле супрацоўнікаў інспэкцыі працы, колькасьць траўмаў на вытворчасьці за апошнія месяцы рэзка павялічылася па ўсёй Гарадзенскай вобласьці. Досыць нагадаць нядаўняе здарэньне ў пясчаным кар’еры у Ваўкавыскім раёне. Тады пацярпеў кіроўца самазвалу. Спэцыялісты называюць асноўнай прычынай гэтых выпадкаў — парушэньне правілаў тэхнікі бясьпекі.

Але масты звычайна бурацца, калі расьцягваюць будаматэрыялы або калі дрэнна распрацаваны праект.

Фота ONT.by

Глядзі яшчэ:

Чрезвычайное происшествие в Слониме — рэпартаж «ОНТ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?