Лідэрства трымае Паўночная Карэя. Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» прадставіла новы рапарт, датычны свабоды прэсы ў сьвеце.

Паводле згаданага дакумэнту, Беларусь надалей знаходзіцца сярод краінаў, дзе здараюцца найбольш выразныя парушэньні правоў журналістаў. Сёлетні сьпіс бярэ пад увагу 168 краінаў, а Беларусь знаходзіцца на 151 месцы, побач з такімі краінамі, як Емэн, Лібія, Сырыя, Ірак, Віетнам, Лаос, Пакістан, Узбэкістан.

Арганізацыя « Рэпартэры бязь межаў» заўважае, што, на жаль, сытуацыя са свабодай прэсы ў згаданых дзяржавах не мяняецца цягам некалькіх гадоў.

Найгоршая сытуацыя аднатаваная ў Паўночнай Карэі, Туркмэністане, Эрытрэі. У сваю чаргу найлепшая - у Фінляндыі, Ісьляндыі, Ірляндыі, Галяндыі.

Цікава, што краіны, дзе ў часы камунізму існавала цэнзура, сёньня знаходзяцца ў першай дзясятцы. І ў гэтым аўтары дакумэнту бачаць пазытыўную тэндэнцыю.

Рапарт пра стан свабоды прэсы створаны на падставе адказаў на 50 пытаньняў, якія прадстаўнікі арганізацыі « Рэпартэры бязь межаў» задалі арганізацыям, журналістам, юрыстам і праваабаронцам. Пытаньні датычылі свабоды прэсы ў іх краінах.

У СНД горш, як у Беларусі, сродкі масавай інфармацыі пачуваюцца толькі ва Ўзбэкістане (155-е месца). З нашых суседзяў Латвія заняла 10-е месца, Літва — 27-е, Польшча — 58-е. Украіна падзяліла з Індыяй 105-ю пазіцыю, а Расія апынулася на 147-м месцы.

Павдоле Беларускай рэдакцыі польскага радыё, «Еўрапейскага радыё для Беларусі»

Фота agora.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0