На Гарадзеншчыне знойдзены мізар — татарскія могілкі 15-га — 18-га стагоддзяў. Гісторыкі заявілі, што гэта самыя старыя татарскія могілкі ў Беларусі.
Навукоўцы прапанавалі ўключыць іх у турыстычныя маршруты. Пагатоў, што ў гэтым месцы пахаваныя героі, якія змагаліся за Вялікае Княства Літоўскае. Могілкі знайшлі каля вёскі Каробчыцы, уздоўж трасы на Беласток. Гаспадары катэджаў, размешчаных паблізу, нават не падазравалі, што побач з імі — надмагіллі. Дарэчы, пад Гроднам татары жылі якраз з 15-га па 18-е стагоддзе. Яны абаранялі нашыя землі ад ворагаў і атрымлівалі за гэта зямельныя надзелы. Сёння ў Беларусі жывуць каля 10 тысяч татараў, паведамляе тэлеканал.
Еўрапейскае радыё для Беларусі паводле ont.by