Сэксагалізмам «хварэюць» і мужчыны, і жанчыны. Праўда навукоўцы лічаць, што мужчыны ўсё ж часцей.

Амерыканскія псіхолагі, напрыклад, сцвярджаюць, што як мінімум для 6% прадстаўнікоў мужчынскага полу сэкс пераўтварыўся ў дакучлівую неабходнасць. На першы погляд, такі мужчына — мара кожнай жанчыны. Аднак не зусім. Калі партнёр хоча сэксу па 10 разоў на суткі, то гэта далікатна кажучы нязручна. Магчыма, спачатку гэта і спадабаецца, але потым… Пара «ужывецца» у ложку толькі ў тым выпадку, калі жанчына такі ж сэксаголік, як і ён. Пры гэтым «хворыя» сэксам часцяком забываюць аб астатніх, не менш важных справах: працы, абавязках, сябрах.

Здараецца, што пакутуе і эмацыйны бок, асабліва калі ў сэксаоголіка няма сталага партнёра. Частая змена удзельнікаў пасцельных сцэн прыводзіць да таго, што аргазм ператвараецца толькі ў фізіялагічнае задавальненне. Пачуцці не задзейнічаныя і заняткі сэксам ніколі не перарастаюць у заняткі каханнем.

Сэкс у гэтым выпадку выкарыстоўваецца ў якасці антыдэпрэсанту. Непрыемнасці на працы, дэпрэсія, нават лёгкі сум — усё гэта «лечыцца» сэксам і пры гэтым неабавязкова з рэальным партнёрам.
Частая мастурбацыя, віртуальны сэкс і порназалежнасць — таксама праявы сексагалізму. А вынік адсутнасці сэксуальнай разрадкі на працягу некалькіх дзён — падаўлены стан, апатыя.

Калі чалавек лёгка ўзбуджаецца і ўвесь час хоча займацца сэксам са сваім сталым партнёрам, гэта яшчэ не значыць, што ён сэксаголік. Паталогія пачынаецца тады, калі сэкс становіцца падобным да нарказалежнасці — ні дня без «дозы».

Псіхолагі сцвярджаюць, што адна з прычын сэкс-залежнасці крыецца ў страху прывязацца да аднаго партнёра, боязі пастаянных адносін. Таму тэрмін эмоцый у сэксаголікаў вельмі кароткі.

Ёсць і зваротны бок. Чалавек знаходзіцца ў пошуку хоць якіх-небудзь адносін, бо вельмі баіцца адзіноты. Часам нават на фізічным узроўні: напрыклад, ёсць людзі, якія проста не могуць заснуць адны. А паколькі па-сапраўднаму блізкага чалавека побач няма, сэксаголік «вымушаны» займацца сэксам з паўзнаёмымі людзьмі толькі дзеля таго, каб яго абдымалі ў сне.

Нярэдкі выпадак, калі ў дзяцінстве будучыя сэксаголікі недаатрымалі ласкі і ўвагі. Усё жыццё яны праводзяць у спробах самасцвярдзіцца, спадабацца ўсяму свету. На іх думку, логіка простая: сэкс з чалавекам прыраўноўваецца да таго, што яго, сэксаголіка, прызналі як асобу. А яркі сэкс і водгук аб сэксуальных здольнасцях прыраўноўваецца да пахвалы, якой так не хапала калісці.

Комплекс непаўнавартаснасці таксама можа ўплываць на жаданне самасцвярдзіцца за кошт сэксу.
Няўдалы першы палавы акт у мужчын, сумнеў у памеры мужчынскай вартасці, у сваёй сэксуальнай сіле — усё гэта прымушае пускацца на новыя і новыя подзвігі.

Ёсьць прычыны і непсіхалагічнага хактару: гарманальныя зрухі, траўмы, звязаныя з лобнымі аддзеламі галаўнога мозгу. У гэтым выпадку самастойна вырашыць праблему не выйдзе, дапаможа толькі спецыяліст.

Праверце, ці не датычыць сэксагалізм вас? Пастарайцеся сумленна і без сарамлівасці адказаць на пытанні. Калі большасць адказаў будуць станоўчымі, час прызадумацца, ці не стаў сэкс для вас шкоднай звычкай.

1. Гоніцеся за станам закаханасці? Усё роўна, як часта мяняюцца аб’екты страсці: вам заўсёды патрэбныя моцныя і свежыя эмоцыі.

2. Ні адна з вашых сувязяў не доўжылася доўга.

3. Як толькі праходзяць першыя пачуцці, вы астываеце да партнёра. Вам становіцца сумна.

4. Табе часта патрабуецца сексуальная разрадка, часам некалькі разоў у дзень.

5. У пасцелі з партнёрам вашу фантазію бударажаць іншыя сэксуальныя сцэны.

6. Вы аддаеце перавагу мастурбацыі заняткам паўнавартасным сэксам.

7. Тыднёвая адсутнасць сэксу ўганяе вас у дэпрэсію.

Важна ўсвядоміць мяжу паміж проста любоўю да добрага сэксу і паталогіяй. У апошнім выпадку залежнасць пачынае сур’ёзна перашкаджаць жыццю: ні нармальных эмоцый, ні блізкага чалавека, ні часу на кар’еру, на паўнавартаснага захаплення. Калі сэкс сапраўды ператварыўся ў «захворванне», нялішнім будзе звярнуцца да спецыялістаў. Зрэшты, калі жыццё дастаўляе масу іншых задавальненняў, хвалявацца няма прычын. Бо шмат добрага сэксу з каханым чалавекам — гэта выдатна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?