Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што жанчына ў Беларусі павінна нараджаць не менш, чым трое дзяцей. Пра гэта ён заявіў сёння, сустракаючыся з удзельнікамі Усебеларускай акцыі «Пытанне прэзідэнту».

Адна з удзельніц акцыі пацікавілася ў кіраўніка дзяржавы наконт яго думкі аб ролі жанчыны ў сучасным грамадстве: ці павінна яна ў першую чаргу надаваць увагу сям’і і выхоўваць дзяцей або будаваць кар’еру.

«Тое, што Госпад прадвызначыў жанчыне быць маці, бясспрэчна.

Якая б кар’ера не была, вам прыйдзецца займацца выхаваннем сваіх дзяцей. Я хачу, каб наша жанчына нараджала не менш, чым трое дзяцей», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, дзяржава вельмі шмат робіць для абароны мацярынства і дзяцінства, а ў будучыні будзе рабіць яшчэ болей.

Прыярытэтная ўвага ў гэтым плане будзе надавацца забяспечанасці жыллём.

«Калі нарадзіла траіх, ты атрымаеш жыллё за невялікую цану, а можа і бясплатна ў залежнасці ад развіцця эканомікі. Калі ў сям’і чацвёра-пяцёра дзяцей,

то гэта сапраўды бясплатная кватэра. Мы будзем ўзмацняць падтрымку такіх сем’яў. На гэта мы будзем нацэльваць наш урад і грамадства», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гарантаванне дэмаграфічнай бяспекі становіцца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці дзяржавы. Паводле яго слоў,

неабходна каб у Беларусі пражывалі як мінімум 20 млн. чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?