Спецыялісты шведскай машынабудаўнічай кампаніі Electrolux навучыліся састарваць віно да патрэбнага тэрміну за кароткі час.

Тэхналогія, якая атрымала назву Wave Ultra Sonic Wine Ager and Refrigerator, усталяваная ў своеасаблівай «лядоўні», уладальнік якой зможа давесці віно да патрэбнага яму ўзросту за некалькі гадзін.

Выданне тлумачыць, што працэс адбываецца за кошт уздзеяння магнітнага поля: яно награвае віно, і зваротны эфект размагнічвання яго састарвае. Тэхналогія не патрабуе шмат электраэнергіі.

Эксперты адзначаюць, што сапраўдным знатакам якаснага віна новая тэхналогія Electrolux наўрад ці спадабаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0