Складзены генетычны партрэт беларуса. Афіцыйны.

Пра гэта паведаміў загадчык лабараторыі нехрамасомнай спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алег Давыдзенка. Даследаванне па этнагеноміцы беларускага народа праводзілася ў 2005–2006 гадах. Было вывучана каля тысячы проб ДНК карэнных беларусаў шасці геаграфічных раёнаў: паўночнае Падзвінне, заходне-ўсходняе Палессе, цэнтральная, усходняя і паўночна-заходняя Беларусь.

«Асноўны вынік даследаванняў: беларусы — гэта індаеўрапейцы, славяне (а ніякія не балты).
Самыя блізкія сваякі да нас па колькасці генетычных сістэм — гэта расейцы і ўкраінцы. Бліжэй за ўсё да гэтай групы славян стаяць балты, наступныя — германцы», — сказаў Давыдзенка.

Як лічыць Давыдзенка, калі вынікі даследавання супаставіць з гістарычнымі, археалагічнымі, геалагічнымі звесткамі, можна зрабіць выснову, што засяленне Беларусі пачалося прыкладна восем тысяч гадоў таму.

«Мы з’яўляемся прамымі нашчадкамі тых людзей, якія 8 тысяч гадоў таму засялілі краіну», — сказаў вучоны.

Па большасці генаў схільнасць беларусаў да хвароб такая ж, як і ў Еўропе. Але

некаторыя гены, напрыклад тыя, што абумоўліваюць глухату, у Беларусі сустракаюцца часцей.
Акрамя таго, кожны 22-гі беларус мае «шкодную прыкмету», якая адказвае за развіццё гемахраматозу (спадчыннага хранічнага захворвання, якое характарызуецца парушэннем абмену жалеза).
Гісторыкі ўжо скрытыкавалі вывады пра «прамых нашчадкаў» як цемрашальскія.
Большасць нацый фармавалася ў выніку складанага змяшэння этнасаў.

Варта адзначыць, што генетычныя прыкметы можна класіфікаваць па-рознаму, таму існуюць і працы, якія даказваюць генетычную блізкасць беларусаў з украінцамі і балтамі.

Расійскія ж генетыкі выявілі роднаснасць большасці славянаў ад Масквы да Славеніі. Цікава, што выяўна розніцца ад іх паўночнарасійская папуляцыя, блізкая да фіна-вуграў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?