Семінар і Круглы стол перакладчыкаў біблейскіх і літургічных тэкстаў на беларускую мову з удзелам а. Аляксандра Надсана (Лондан)

Дзякуючы міжканфесійнай ініцыятыве Цэнтра біблійных студый і багаслоўя (БГКЦ) і мінскага Цэнтра «Экумена» 23–24 кастрычніка 2010 г. пройдзе ў Мінску багаслоўска-духоўны Семінар і Круглы стол перакладчыкаў біблейскіх і літургічных тэкстаў на беларускую мову з удзелам а. Аляксандра Надсана.

Месца правядзення семінару і круглага стала: Грэка-каталіцкі цэнтр Св. Язэпа, Мінск, вул. Арджанікідзе д. 6.

Да ўдзелу ў Семінары запрошаныя а. Аляксандр Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане, Цэнтр біблійных студый і багаслоўя, Цэнтр «Экумена», супрацоўнікі Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ, супрацоўнікі Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Праваслаўнае брацтва Трох Віленскіх мучанікаў, Праваслаўнае брацтва Канстанціна Астрожскага, душпастырства мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены, Біблейскае таварыства Рэспублікі Беларусь, філолагі-беларусаведы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?