У суботу, 23 кастрычніка, прайшлі тры матчы 29-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе, прычым два з іх з удзелам камандаў, што прэтэндуюць на вылет з элітнага дывізіёна.

У Мінску «Партызан» згуляў унічыю з «Белшынай» — 0:0, а ў Гродне «Нёман» перайграў жодзінскае «Тарпеда» 2:1 і пакінуў зону вылету.

Згулялі таксама сёння «Віцебск» і «Днепр» (1:1).

У нядзелю згуляюць «Нафтан» — «Шахцёр» і «Мінск» — «Дынама» Мінск.

А ў панядзелак пройдзе матч БАТЭ — «Дынама» Брэст.

Пасля 29 няпоўнага тура: БАТЭ — 62 (28 гульняў), Шахцёр — 57 (28), Мінск — 53 (28), Дынама Мінск — 49 (28), Белшына — 42 (29), Нафтан — 40 (28), Дынама Брэст — 39 (28), Днепр — 36 (29), Віцебск — 26 (29), Нёман — 22 (29), Тарпеда — 21 (29), Партызан — 19 (29).

Да канца чэмпіянату засталося правесці чатыры туры. Вылятае каманда, што зойме апошняе месца. Каманда, якая фінішуе перадапошняй, згуляе за права застацца ў вышэйшай лізе з дружынай, што зойме 2-е месца ў чэмпіянаце першай лігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?