У Беларусі падрыхтаваны праект дакумента, які ўводзіць ліцэнзаванне імпарту піва з Украіны. Ліцэнзаванне імпарту піва ўводзіцца з мэтай кантролю за выкананнем абавязанняў, узятых на сябе ўкраінскімі кампаніямі, па ўсталяванні мінімальнага кошту пры пастаўцы ўкраінскага піва на беларускі рынак.

Беларускім бокам было праведзена антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні піва ўкраінскай вытворчасці.
Украінскі бок прызнаў факт дэмпінгу - шэраг украінскіх піваварных кампаній падпісалі дамовы пра ўсталяванне мінімальнага кошту піва пры пастаўках у Беларусь. Права на атрыманне ліцэнзіі на імпарт піва з Украіны маюць кампаніі, якія падпісалі дамову. Назвы кампаній не паведамляюцца.
Па дадзеных дзяржаўнага мытнага камітэта, у студзене-жніўні 2010 г імпарт піва з Украіны склаў 3,421 млн дал (6,7%) на суму $13,2 мільёна (+6,6%).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?