Рымашэўскі падыходзіць да планкі ў 100 тыс. подпісаў, якую пераадолелі ўжо восем патэнцыйных кандыдатаў.
Вечарам 24 кастрычніка ініцыятыўная група па вылучэнні лідэра руху «За мадэрнізацыю» Алеся Міхалевіча ў кандыдаты ў прэзідэнты перасягнула мяжу ў сто тысяч подпісаў.
«Так, на вечар нядзелі мы мелі сто тысяч подпісаў. Пра гэта нам паведамілі кіраўнікі рэгіянальных штабоў. Мы збіраемся падаваць подпісы на працягу двух дзён», — заявіў у размове з «НН» палітык.
Ініцыятыўная група Алеся Міхалевіча, аднак, на дасягнутым не спыніцца. Палітык лічыць, што варта працягнуць збор подпісаў: «Сто тысяч — гэта хісткая лічба. Мы працягнем збор подпісаў да 110 тысяч. Лепш мець запас. Плануем збіраць да чацвярга».
Пра сто тысяч сабраных подпісаў паведамляе ісацыял-дэмакрат , лідэр аргкамітэта па стварэнні БСДП «Народная Грамада» Мікола Статкевіч.
«На ўчорашні вечар было сто тысяч семсот подпісаў. Але гэта не ўсе дадзеныя. Некаторыя рэгіёны пакуль не даслалі справаздачы. Спыняць збор не будзем, тут шмат нюансаў ёсць. Плануем сабраць да канца тэрміну каля 110–115 тысяч», — паведаміў Мікола Статкевіч у размове з «НН».
Прыкладна сто тысяч сабраных подпісаў мае і Дзмітрый Ус.
Але, як паведаміў палітык, гэта папярэднія падлікі, бо подпісы сябры ініцыятыўнай групы пакуль трымаюць на руках. «Мы маем прыкладна 40 тысяч па Мінску і 60 па рэгіёнах. Але канчаткова аб сабраных ста тысячах можна будзе гаварыць толькі калі пачнем здаваць подпісы», — паведаміў спадар Ус.
Сёння, у другой палове дня, стала вядома — пра тое, што сабарана неабходная колькасьць подпісаў, заявіў і Рыгор Кастусёў.
Але ініцыятыўна група будзе працягваць збор подпісаў
Кандыдат ад БХД, Віталь Рымашэўскі, пакуль сабранымі ста тысячамі пахваліцца таксама не можа.
«Мы зараз маем прыкладна 90 тысяч подпісаў. Плануем да чацвярга сабраць 105. У дзень нашы актывісты збіраюць па 3–4 тысячы, таму думаю, што паспеем», — адзначыў сустаршыня БХД.
Нагадаем, што раней аб сабраных ста тысячах подпісаў заяўлялі дзеючы кіраўнік дзяржавы, які ідзе на
***
Збіраюць подпісы таксама загадчык лабараторыі ў «Соснах» Ілля Кулікоў, прадпрымальнік Уладзімір Правальскі, намеснік старшыні партыі «Зялёныя» Юрый Глушакоў і былы міліцыянер Сяргей Іваноў — усяго 14 прэтэндэнтаў.
Збор подпісаў скончыцца 29 кастрычніка.
З выбарчай гонкі зняліся пенсіянер Пётр Барысаў (на карысць Рымашэўскага), лідэр ЛДП Сяргей Гайдукевіч і начальнік сектара знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ «Віцебскі плодаагароднінны камбінат» Сяргей Рыжоў.
Каментары