Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 26 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—8°С, днём плюс 4—10°С.

У Мінску 26 кастрычніка воблачна з праясненнямі, часам дождж. Вецер паўночна-заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 3—5°С вышэй за нуль, днём плюс 5—7°С.

27 кастрычніка сіноптыкі прагназуюць па Беларусі воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым усходзе краіны кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 3°С, днём 1—8°С вышэй за нуль.

У Мінску 27 кастрычніка воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўночна-заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°С, днём плюс 4—6°С.

28 кастрычніка па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°С, днём плюс 2—8°С,

па паўднёвым захадзе да 11°С вышэй за нуль.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?