паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.

Даходы рэспубліканскага бюджэту за 9 месяцаў склаліся ў суме Br21,4 трлн., або 60,3% гадавога плана.

Падатку на прыбытак паступіла Br2,4 трлн. (68,4% гадавога плана), ПДК - Br8 трлн. (63,4%). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br3,9 трлн. (38,7%).

Па стану на 1 кастрычніка 2010 года сума даўгоў плацельшчыкаў перад бюджэтам склала Br44,2 млрд. і скарацілася з пачатку года на Br14,5 млрд.

Расходы рэспубліканскага бюджэту за студзень-верасень 2010 года дасягнулі Br23,5 трлн. (59%ў).

З іх расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі Br9,6 трлн. (58,9%), нацыянальнай эканомікі - Br6,4 трлн. (49,2%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) накіравана Br4,5 трлн. (72%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?