29 кастрычніка завяршаецца збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.

Больш за 100 тысяч подпісаў, неабходных для вылучэння, ужо сабралі сем ініцыятыўных груп — у падтрымку дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, лідара кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева, намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука, лідара кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава, эканаміста Віктара Цярэшчанкі, кіраўніка саюза «За мадэрнізацыю» Алеся Міхалевіча і лідара аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча.

У падтрымку індывідуальнага прадпрымальніка з Віцебска Уладзіміра Правальскага сабрана прыкладна 95 тысяч подпісаў.

Усяго збіраюць подпісы 14 ініцыятыўных груп. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 19 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?