Афіцыйная беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам прэм'ер-міністра Уладзімірам Сямашкам з 24 кастрычніка знаходзіцца з працоўным візітам у Індыі.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, у складзе дэлегацыі — старшыня ДКНТ Ігар Войтаў. Праграмай яго знаходжання ў Дэлі запланаваныя мерапрыемствы па пытаннях развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва абедзвюх краін.

Такім чынам, плануецца сустрэча з міністрам навукі і тэхналогій Індыі. Мяркуецца, што бакі абмяркуюць актуальныя напрамкі развіцця навукова-тэхнічнай дзейнасці, а таксама разгледзяць ход падрыхтоўкі да пятага пасяджэння сумеснай беларуска-індыйскай камісіі па супрацоўніцтве ў вобласці навукі і тэхнікі. Акрамя таго, распрацоўваюцца перспектывы фарміравання заявак на выкананне сумесных навукова-даследчых праектаў найперш па такіх накірунках, як нанатэхналогіі, біятэхналогіі, генная інжынерыя, лазерна-аптычная тэхніка, медыцына і фармацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі, паведамляе прэс-служба.

Візіт беларускай дэлегацыі завершыцца 28 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?