Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі абвясціў пра збор ахвяраванняў на сваю выбарную кампанію. У твітэры прэтэндэнта абвестка з’явілася сёння, 25 кастрычніка, а на сайце — яшчэ 20 дзён таму.

Як паведаміў Рымашэўскі, вынікі такой абвесткі ўжо ёсць. Менавіта дзякуючы ахвяраванням, кажа палітык, ён і змог сабраць ужо амаль 100 тысяч подпісаў, не маючы фінансавання ні ад заходніх, ні ад усходніх «донараў»:

«Ну, а сума… Я думаю, што агучваць яе пакуль што не буду. Скажам так: яна была дастатковая, каб сабраць вось гэтую колькасць подпісаў, якую мы набралі на сённяшні дзень. Яна налічваецца, скажам, дзясяткамі тысяч долараў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?