26 кастрычніка ў акварыуме «Зеелайф» нямецкага Оберхаузена памёр знакаміты васьміног Паўль.

Падчас Чэмпіяната свету па футболе ў Паўднёвай Афрыцы ён правільна адгадаў усе вынікі зборнай Нямеччыны і назваў чэмпіёна і бронзавага прызёра. Пасля гэтага Паўль зрабіўся маскультурнай з’явай. Беларускія жартаўнікі прапаноўвалі, напрыклад, каб ён адгадаў вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Прапаў ён, відавочна, ад старасці: галаваногія малюскі доўга не жывуць.

Чытаць яшчэ: Памёр футбольны прарок
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?