Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымалі ў Гродне дырэктара дзяржаўнага Аўтакамбіната падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Як паведаміў супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, 60-гадовы жыхар Гродна падазраецца ў атрыманні хабару за спрыяльнае вырашэнне пытання аб здачы ўнутраных экзаменаў па правілах дарожнага руху.

Сума «ўзнагароджання» вагалася ад 20 долараў да 80 тыс. рублёў.

Падчас затрымання ў дырэктара было знойдзена 3 млн. рублёў. Ці ўсе гэтыя грошы з’яўляюцца незаконнай узнагародай, высветліць следства.

Пакуль у дачыненні да затрыманага распачаты дзве справы на падставе часткі 2 артыкула 430 КК (атрыманне хабару).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?