Эксперты АБСЕ, якія прыехалі ў Беларусь расследаваць акалічнасці смерці журналіста Алега Бябеніна, зараз вывучаюць матэрыялы следства. Уласнага расследавання яны не праводзяць. Пра гэта заявіў кіраўнік офіса АБСЕ ў Мінску Бенедыкт Хэлер.

«Яны зараз вывучаюць усе матэрыялы, якія з’віліся ў працэсе расследавання гэтай справы. Яны не праводзяць новага расследавання —

яны пераглядаюць усе матэрыялы і фармуюць сваё ўласнае ўражанне».

Па яго словах, эксперты ўжо сустрэліся з Генпракурорам Беларусі Рыгорам Васілевічам. Але, кажа Хэлер, ён пакуль не можа даць інфармацыі наконт праграмы працы, якую спецыялісты АБСЕ склалі для сябе з дапамогай Генпракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?