Хэлаўін у межах Літаратурных чытанняў з ПрайдзіСветам адзначаць сваім шабасам беларускія перакладчыкі 30 кастрычніка ў найбольш прыдатным для такой падзеі месцы — кнігарніЎгалерэі.


Тыя, што дагэтуль хаваліся ў цені замежных аўтараў, зашываліся па кватэрах, занурыўшыся ў слоўнікі, і прыпадалі да манітораў, заглыбіўшыся ў павуцінне кантэксту, збяруцца разам, каб раскатурхаць занураны ў восеньскія мроі паспаліты народ ды і сябе заадно.

Да месца збору кожны з іх прынясе свой найлепшы твор, а таксама раскажа гісторыю яго стварэння.

Сярод запрошаных — Лявон Баршчэўскі, Алесь Разанаў, Зміцер Колас, Ганна Янкута, Сяргей Сматрычэнка, Павал Касцюкевіч, Віталь Рыжкоў, Вера Бурлак, Марына Казлоўская, Алеся Башарымава, Юля Цімафеева. А таксама віртуальныя сюрпрызы ад перакладчыкаў з чужыны.

Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

Пачатак Дня ўсіх святых перакладчыкаў — 16.00.

Адрас кнігарніЎгалерэі: Мінск, пр. Незалежнасці, 37А.

Не бойцеся перакладчыкаў. Яны харошыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?