Гарадскі суд Мінска вырашыў пакінуць Мікалая Дзядка пад вартай. Нагадаем, моладзевага актывіста затрымалі 3 верасня. Яго падазравалі ў нападзе на расійскую амбасаду ў Мінску. Пазней Дзядка абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэста супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2009».

Яшчэ два актывісты таксама застаюцца за кратамі — Аляксандр Францкевіч і Сяргей Слюсар. Слюсара трымаюць за кратамі ў Бабруйску. Хлопца вінавацяць у нападзе на будынак КДБ у Бабруйску ўначы 17 кастрычніка. Францкевіча вінавацяць у падпале міліцыі ў Салігорску, хуліганства. У яго дзеяннях няма хуліганства, зазначыла праваабаронца цэнтру «Вясна» Наста Лойка.

«Ён прызнаў, што здымаў на відэа. Максімум, што можа быць, калі ён ведаў, што будзе напад, гэта — неданясенне».

Незарэгістраваны праваабарончы Цэнтр «Вясна» разам з Міжнароднай федэрацыяй правоў чалавека прыняў заяву з нагоды ўтрымання анархістаў пад вартай.

Іх справы маюць палітычнае адценне, кажа старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі: «На іх спрабуюць навешаць усіх дохлых сабак. У нас гэта выклікае вялікую заклапочанасць. Мы лічым, што іх меры ўстрымання і пакарання не адпавядаюць учынкам, якія яны здзейснілі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?