Выраз «ідэальная жанчына» лагодзіць вуха кожнага прадстаўніка мужчынскага роду. Якая яна насамрэч?

Ідэальная жанчына самадастатковая і ведае, чаго хоча ад жыцця.

Мужчыны лічаць, што ідэальная жанчына можа пра сябе паклапаціцца, у яе ёсць уласны стыль. Ёй падабаюцца вандроўкі і прыгоды. Яна атрымлівае асалоду ад кожнага імгнення — добрага дэсерту, шпацыра ў парку ці адпачынку на пляжы. Мужчыны мараць пра жанчыну, якая не робіць са свайго каханага сэнс жыцця і не чакае мужчыну, каб пачаць жыць самой.

Ідэальная жанчына ніколі не павінна рабіць першы крок.

Жанчыны ніколі не павінны самі рабіць першы крок. Лепш пачакаць і незаўважна даць зразумець мужчыну, што яна чакае ад яго запрашэння на спатканне. Чаму? Калі жанчына зробіць першы крок сама, яна ніколі не будзе ведаць, цікавіць яна мужчыну, альбо ён проста скарыстаўся магчымасцю.

Ідэальная жанчына сэксуальная і ведае меру сваёй сэксуальнасці.

Ідэальная жанчына ведае, як быць сэксуальнай на розных этапах адносін. На пачатку рамана, жанчына можа адпускаць рэплікі з сэксуальным падтэкстам, фліртуючы, яна абяцае мужчыну радасць асалоды. У разгары рамана ідэальная жанчына ўжо не саромеецца быць адкрытай і яшчэ больш зачароўвае свайго мужчыну, даючы волю эратычнай фантазіі.

Ідэальная жанчына ведае, калі надыходзіць патрэбны момант.

Сэкс — важная частка адносінаў пары. Калі сэкс адбываецца занадта рана, то гэта негатыўна ўплывае на адносіны, абмяжоўваючы іх межамі пасцелі, што ў найбліжэйшай будучыні падштурхне мужчыну да разрыву. Ідэальная жанчына ведае, што трэба пачакаць як мінімум месяц і даць мужчыну «саспець».

Ідэальная жанчына ўмее паказаць, што мужчына ёй неабыякавы.

Ідэальная жанчына ўмее рабіць нечаканыя падарункі свайму мужчыну. Можа прыгатаваць яго любімую страву, напрыклад. Яна робіць прыемнае свайму мужчыну, дае яму зразумець, што прыслухоўваецца да яго і да яго патрэбаў.

Ідэальная жанчына не цісне на мужчыну.

Мужчыны не выносяць ніякага ціску. Ідэальная жанчына не назвоньвае свайму мужчыну, не засыпае яго смскамі і электроннымі пасланнямі і не задае лішніх пытанняў аб будучыні. Пакуль мужчына не прыручаны цалкам, яна забылася на слова «шлюб». Мужчыны аддаюць перавагу адносінам, якія развіваюцца самі па сабе, без якога-небудзь кантролю.

Ідэальная жанчына ведае, што каханне перадусім.

Ідэальная жанчына разумее, што каханне важнейшае за ўсё. Яна адчувае сябе шчаслівай са сваім мужчынам, ён для яе важны настолькі ж, наколькі яна для яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?