На 15.30 27 кастрычніка у кампаніі БХД за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Віталя Рымашэўскага сабрана больш за 100 тысяч подпісаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік перадвыбарнага штаба прэтэндэнта Павал Севярынец.

Сярод лідэраў Мінск (34,5 тыс. подпісаў), Берасце (11,1 тыс. подпісаў), Бабруйск (8,3 тыс. подпісаў), Гомель (6,8 тыс. подпісаў), Віцебск (5,6 тыс. подпісаў), Магілёў (4,8 тыс. подпісаў), Горадня (3,2 тыс. подпісаў), Слонім (больш за 3 тыс. подпісаў), Баранавічы (2.8 тыс. подпісаў), Шклоў (2,4 тыс. подпісаў).

Збор подпісаў за Віталя Рымашэўскага працягнецца да апошняга дня — 29 кастрычніка. Лідэры БХД заклікаюць зборшыкаў не збаўляць тэмп, бо подпісы трэба здаць з запасам.

Адначасова пачалася здача падпісных аркушоў у камісіі.

Бліжэйшыя дні кіраўнік перадвыбарнага штаба прэтэндэнта Павал Севярынец аб’язжае рэгіёны, сам Віталь Рымашэўскі ўдзельнічае ў сталічных пікетах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?