Траіх пацярпелых у выніку выбуху на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» вечарам 27 кастрычніка перавялі з Брэсцкай вобласці ў Мінск.

З Брэсцкай абласной бальніцы ў сталіцу дастаўлены мужчына 1977 года нараджэння, якога раней у гэты ж дзень перавялі ў абласную бальніцу з траўматалогіі Пінскай цэнтральнай бальніцы.

З Пінскай цэнтральнай бальніцы ў Мінск перавезлі мужчыну 1981 года нараджэння і жанчыну 1967 года нараджэння. Яны знаходзіліся тут на лячэнні ў аддзяленні траўматалогіі (дыягнаставаны апёкі і ўдары).

На раніцу 28 кастрычніка ў рэанімацыі Брэсцкай абласной бальніцы знаходзілася пяць пацярпелых (мужчыны 1987, 1959, 1981, 1976, 1977 года нараджэння),

іх стан па-ранейшаму цяжкі.

У рэанімацыі Пінскай цэнтральнай бальніцы ляжаць двое пацярпелых ад выбуху мужчын 1978 і 1985 года нараджэння. Іх стан таксама цяжкі. У гэтай жа бальніцы ў нейрахірургічным аддзяленні знаходзіцца работніца прадпрыемства 1955 года нараджэння. Яе стан медыкі на раніцу 28 кастрычніка ацэньвалі як здавальняючы.

27 кастрычніка ў Брэсце і Пінску пацярпелых ад выбуху кансультавала галоўны пазаштатны камбустыёлаг Міністэрства аховы здароўя Вольга Пачапень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?