«Фрайбург», за які ад верасня выступае беларускі паўабаронца Антон Пуціла, у матчы 10-га тура чэмпіянату Нямеччыны па футболе прайграў 29 кастрычніка ў Мюнхене «Баварыі» з лікам 2:4

 Антон Пуціла збягае ад Анатоля Тымашчука, фота daylife.com

Антон Пуціла збягае ад Анатоля Тымашчука, фота daylife.com

(Райзінгер, 64, Брафхейд, 87-аўтагол — Дземічэліс, 40, Гомес, 61, Тымашчук, 73, Кроос, 80).

23-гадовы Антон Пуціла паўдзельнічаў у першым голе гасцей, аддаўшы галявы пас Райзінгеру. А на 52-й хвіліне атрымаў жоўтую картку. А на 87-й спрычыніўся і да аўтагола "Баварыі".

Беларус правёў на полі ўвесь матч.

***

Антон Пуціла перайшоў у «Фрайбург» з мінскага «Дынама» ў верасні. Згуляў за новы клуб 6 матчаў (342 хвіліны), у тым ліку ў чатырох правёў на полі ўсе 90 хвілін. Дэбютаваў Антон за «Фрайбург» 17 верасня супраць «Айнтрахта» (1:0).

Сёння беларус зрабіў сваю першую галявую перадачу ў бундэслізе. Галоў пакуль няма. У 2008 г. Антон правёў тры матчы ў складзе «Гамбурга», выходзячы на замены пры канцы гульні.

«Фрайбург» у бундэслізе займае 7-е месца (5 перамог, 5 паразаў, розніца мячоў: 16–18).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?