Грамадства66

Колькасць ахвяр выбуху ў Пінску расце

Яна дасягнула 9 чалавек, за апошнія суткі памерлі чацвёра.

Колькасць ахвяр выбуху на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» расце. За апошнія суткі памерлі чатыры чалавекі. Тры мужчыны памерлі ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры,

паведаміў БелаПАН галоўны доктар Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Віктар Сірэнка.

Паводле яго слоў, у гэты час у рэанімацыйным аддзяленні клінікі застаюцца шэсць пацярпелых, з іх тры — у вельмі цяжкім стане, адзін — у цяжкім. Яшчэ два пацыенты праходзяць лячэнне ў саматычным апёкавым аддзяленні, іх стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці.

Памёр таксама мужчына, які знаходзіўся ў вельмі цяжкім стане ў рэанімацыі Пінскай цэнтральнай бальніцы.

Такім чынам, колькасць ахвяр выбуху вырасла да дзевяці чалавек.

У бальніцах застаюцца 11 пацярпелых: шэсць — у Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Мінску, пяць — у Брэсцкай абласной бальніцы.

Пажар на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» адбыўся 25 кастрычніка. Магчымая прычына — «выбух адкладанняў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул», паведамілі ў МНС.

Па факце выбуху пракуратура Брэсцкай вобласці распачала справу на падставе ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правіл бяспекі на выбухованебяспечных прадпрыемствах або ў выбухованебяспечных цэхах ці правіл бяспекі выбухованебяспечных работ).

Паводле распараджэння дзяржсакратара Рады бяспекі Леаніда Мальцава створана камісія па расследаванні прычын НЗ, якая 15 лістапада павінна праінфармаваць Раду бяспекі аб выніках расследавання.

Акрамя таго, уласную камісію па расследаванні прычын трагедыі стварыла кіраўніцтва кампаніі «Пінскдрэў». «Зыходзячы з інфармацыі, атрыманай ад саміх работнікаў СТАА „Пінскдрэў-ДСП“, прычынай аварыі мог паслужыць чалавечы фактар у перыяд, калі абсталяванне знаходзілася на рамонце», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным сайце кампаніі.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах16

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ ўкараніла свайго агента ў маскоўскі офіс паплечніка Януковіча, які займаўся шпіянажам для ФСБ1

Важныя змены ў законе аб нерухомасці — яны тычацца рэгістрацыі маёмасці

Берасцейцы ў Гданьску ставяць рэкорды па абароце кантэйнераў1

Стала вядома, калі можна спадзявацца на хуткасную электрычку з Мінска ў аэрапорт1

У Францыі могуць заблакаваць Bluesky і Reddit, а Макрон увогуле за забарону сацсетак для дзяцей3

Гандлёвым сеткам будуць даваць ільготныя крэдыты для перадаплаты за агародніну2

Намеснік дырэктара Вялікага тэатра Беларусі — падпалкоўнік міліцыі3

Палітзняволенай Вікторыі Кульшы прысудзілі яшчэ адзін год зняволення2

У мінскіх крамах з'явілася маладая бульба. Адкуль і па колькі?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах16

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць