Лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч заклікаў абвясціць нацыянальную жалобу ў сувязі з трагедыяй у Пінску.

З адмысловым лістом ён звярнуўся да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

«Жахлівая трагедыя, што адбылася 25 кастрычніка на прадпрыемстве «Пінскдрэў», ўжо забрала жыцці 11-ці беларусаў [па стане на раніцу 1 лістапада колькасць ахвяраў дасягнула ўжо 14 чалавек].

Лічу неабходным

абвясціць нацыянальную жалобу 2 лістапада ў памяць аб загінулых і прыкласьці намаганьні дзеля рэальнай дапамогі сем’ям ахвяраў і пацярпелым.

Жыццё і бяспека нашых людзей ёсць галоўнай каштоўнасцю для дзяржавы і таму аніякія палітычныя разлікі не апраўдваюць замоўчванне, чэрствасць ды брак чалавечай спагады з боку ўладаў», адзначаецца ў лісце лідэра руху «За Свабоду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?