У Брэсцкай вобласці ў склады ўчастковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта вылучаны 11.453 чалавекі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда.

Ён удакладніў, што 5.387 чалавек вылучаны грамадзянамі шляхам падачы заявы, 3.821— грамадскімі аб'яднаннямі, 1.999 — працоўнымі калектывамі, 246 — палітычнымі партыямі, што складае 2,1% ад агульнай колькасці вылучаных. У прыватнасці, 90 прадстаўнікоў вылучыла Партыя БНФ, 69 — Камуністычная партыя Беларусі, 49 — Беларуская партыя левых "Справядлівы свет", 24 — Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада); 14 — Аб'яднаная грамадзянская партыя.

Не пазней як 3 лістапада ў Брэсцкай вобласці павінна быць сфарміравана 986 участковых выбарчых камісій (ад 5 да 19 чалавек у кожнай), паведаміў Каляда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?