Улада88

Ярмошыну злавілі на хлусні

Старшыня ЦВК: «Ніхто з прадстаўнікоў штабоў не выказваў прэтэнзій наконт формы правядзення тэлевізійных дэбатаў». Апазіцыя: Мы асабіста заяўлялі Ярмошынай аб неабходнасці дэбатаў ужывую.

Старшыня ЦВК: «Ніхто з прадстаўнікоў штабоў не выказваў прэтэнзій наконт формы правядзення тэлевізійных дэбатаў». Апазіцыя: Мы асабіста заяўлялі Ярмошынай аб неабходнасці дэбатаў ужывую.

Старшыня ЦВК, Лідзія Ярмошына, заявіла на прэс-канферэнцыі 1 лістапада, што пакуль «ніхто з кандыдатаў і прадстаўнікоў штабоў не выказваў адкрыта прэтэнзій наконт формы правядзення тэлевізійных дэбатаў». Нагадаем, іх плануецца паказваць у запісе. Па словах Лідзіі Ярмошынай, БТ прасцей праводзіць дэбаты ў такой форме.

«НН» пацікавілася ў кіраўнікоў ініцыятыўных груп некаторых кандыдатаў. Ці насамрэч яны згодныя з правядзеннем дэбатаў у запісе. Аказалася, што гэта зусім не так.

Аляксей Янукевіч, кіраўнік перадвыбарчага штабу Рыгора Кастусёва, сказаў «Нашай Ніве», што запіс дэбатаў — «гэта смешная прапанова». «Мы неаднаразова заяўлялі публічна, што дэбаты трэба праводзіць у жывым эфіры.

Запіс дэбатаў — гэта рэжысура неабходнай карцінкі»,
 — заявіў спадар Янукевіч.

Такой думкі трымаецца і кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата ад БХД Павел Севярынец: «Запіс — гэта цырк. Мы разглядаем магчымасць удзелу ў дэбатах толькі ў тым выпадку, калі гэта будуць дэбаты ў жывым эфіры, з удзелам Лукашэнкі. Я ведаю, якімі метадамі працуе БТ. Маю цэлую калекцыю фільмаў аб сабе, зробленых на гэтым канале. Таму мы не пагаджаемся з дэбатамі ў запісе і не хаваем гэтага». П.Севярынец таксама зазначыў, што лічыць пісанне заяваў у ЦВК пустым марнаваннем часу. Але «калі мы трапім на паседжанне ЦВК, то абавязкова будзем гаварыць аб неабходнасці правядзення дэбатаў у жывым эфіры», — кажа Севярынец.

У штабе Уладзіміра Някляева заява Лідзіі Ярмошынай выклікала смех.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Някляева Андрэй Дзмітрыеў, зазначыў, што асабіста заяўляў Ярмошынай аб неабходнасці правядзення дэбатаў ужывую: «Мы патрабавалі гэтага падчас разгляду скаргі на нашу ініцыятыўную групу.
Лічым, што можна браць удзел толькі ў жывых дэбатах. Калі гэта будзе запіс, то сэнсу ў іх няма».

Не бачыць сэнсу ў правядзенні тэледэбатаў у запісе і прэс-сакратар Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў. «Вядома, мы выступаем за правядзенне дэбатаў у жывым эфіры», — заявіў Атрошчанкаў.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць