Сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік лічыць, што падчас сбору подпісаў за кандыдата Уладзіміра Правальскага былі дапушчаныя парушэнні. Дакладна гэта будзе вызначана падчас праверкі сабраных подпісаў.

Нагадаем, Уладзімір Правальскі сабраў у сваю падтрымку 109 тысяч подпісаў. Усе яны — з Першамайскага раёна Віцебска. Дарэчы, у гэтым раёне жыве 115 тысяч выбарцаў, што маюць права голаса. Пры гэтым у яго ініцыятыўнай групе толькі 186 чалавек, нагадаў Еўрарадыё сп. Лазавік.

Лазавік: «Выклікае сумневы, што подпісы там сапраўдныя. Факт установіць тэрытарыяльная выбарчая камісія, якая праводзіць праверку подпісаў. Пакуль гэта толькі мае здагадкі.

У яго настолькі відавочнае несупадзенне колькасці рэальных прыхільнікаў з колькасцю сабраных подпісаў па раёне…»

Гэта будзе прэзідэнт асобнага раёна горада Віцебска, пажартаваў сп. Лазавік. Дарэчы, сам Правальскі назваў гэтую заяву небыліцай.

«Упершыню пра гэта чую. Усялякія небыліцы паступалі наконт маёй кандыдатуры, пра гэтую я чую ўпершыню».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?