Указам прэзідэнта Беларусі ад 27 кастрычніка № 547 новым начальнікам Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча прызначаны палкоўнік Віктар Лісоўскі.
Да гэтага ён узначальваў Навукова-даследчы інстытут Узброеных сіл Беларусі.
У новай пасадзе Віктар Лісоўскі змяніў генерал-маёра Мікалая Скобелева. Указам прэзідэнта ад 27 кастрычніка № 546 ён вызвалены ад пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас па хваробе з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ