Маскоўскі гарадcкі суд адхіліў пазоў праваабарончага цэнтра «Мемарыял» аб прызнанні незаконным рашэння па засакрэчванню пастановы Галоўнай вайсковай пракуратуры (ГВП) аб спыненні расследавання катынскай справы.

«Рашэнне было абвешчана без выкладання падстаў. Мы пачулі толькі рэзалюцыйную частку», — заявіў кіраўнік польскай праграмы «Мемарыяла» Аляксандр Гур’янаў.

Па словах Гур’янава, калі «Мемарыял» не здолее дамагчыся рассакрэчвання катынскай справы на нацыянальным узроўні, праваабаронцы пададуць скаргу ў Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбуры.

«Мемарыял» лічыць незаконным засакрэчванне пастановы ГВП ад 21 верасня 2004 года аб спыненні расследавання катынскай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?