Аб гэтым у Рэдакцыю паведаміла чытачка. «Вырубаюць здаровыя 30-гадовыя дрэвы, пераважна каштаны… Зелянбуд. Але чый быў загад?», — напісала яна.

У адміністрацыі Заводскага раёна сталіцы карэспандэнту «НН» паведамілі, што адбываецца расчыстка сквера ад старых дрэваў. «Па ініцыятыве Зелянбуду вырубаюць частку старых дрэваў. Гэта неабходная і рэгулярная працэдура. Проста так у Мінску ніводнае дрэва не будзе спілаванае, не турбуйцеся», — зазначылі ў адміністрацыі. Аднак ці будуць пасаджаныя на месцы старых дрэваў новыя сказаць не змаглі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?