Матч чацвёртага тура групавога этапу Лігі Еўропы з «Шэрыфам» (Ціраспаль), які пройдзе 4 лістапада на сталічным стадыёне «Дынама» (пачатак у 20.00), барысаўскі БАТЭ будзе гуляць на перамогу.

 football.by

football.by

Пра гэта заявіў галоўны трэнер беларускага клуба Віктар Ганчарэнка 3 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Мы, як і заўсёды, рыхтуемся да гэтага матча з добрым настроем, — сказаў ён. — Для нас удзел у Лізе Еўропы УЕФА — сама па сабе добрая матывацыя.

А з улікам таго, што ёсць шанц датэрмінова выйсці ў наступны раўнд, то матывацыя ў нас двайная».

Ганчарэнка не стаў раскрываць тактыкі БАТЭ на гульню. «Мы ўмем гуляць як другім нумарам, гэтак і з пазіцыі сілы», — падкрэсліў ён.

Абаронца БАТЭ Арцём Радзькоў зазначыў, што важнасць паядынку не цісне на гульцоў каманды. «Наадварот, прысутнічае дадатковы стымул дабіцца таго, да чаго імкнуліся ўвесь сезон», — сказаў ён.

Становішча каманд у групе Е: БАТЭ — 7 пунктаў (розніца мячоў 7–3), «Дынама» — 4 (4–5), АЗ — 3 (4–7), «Шэрыф» — 3 (3–3).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?